Рыгор Грык падаў скаргу ў суд на адмову ў пікеце

2011 2011-11-04T12:03:22+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/gruk-baran.gif Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

3 лістапада грамадскі актывіст Рыгор Грык падаў скаргу ў гарадскі суд на дзеянні Баранавіцкага гарвыканкама, які 5 кастрычніка забараніў правядзенне пікету супраць роста коштаў і татальнага збяднення насельніцтва ў старым парку горада. У адмове гарвыканкама паведамлялася, што ўказанныя ў заяве лозунгі не адпавядаюць мэтам і паняццям, замацаваным ў арт.2 Закона РБ “Ад масавых мерапрыемствах”. Рыгор Грык катэгарычна не згадзіўся з такою фармулёўкай адмовы, таму і падаў скаргу ў гарадскі суд.

Заяўнік просіць гарадскі суд:

1) прызнаць дзеянні гарвыканкама па адмове ў правядзенні пікета неправамоцнымі і парушаючымі яго канстытуцыйныя правы;

2) абавязаць гарвыканкам забяспечыць Рыгору Грыку правядзенне пікету на заяўленую тэму;

3) спагнаць з Баранавіцкага гарвыканкама судовыя выдаткі на яго карысць – дзяржаўную пошліну ў памеры 35 000 рублёў.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international