Нацбанк адказаў вялейчукам на рэзалюцыю Народнага сходу

2011 2011-11-04T11:49:29+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/narodny-shod.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Арганізатар Народнага сходу ў Вялейцы Ўладзімір Малярчук атрымаў першы адказ на рэзалюцыю Народнага сходу, якая была перададзена ў Савет міністраў. На адно са шматлікіх патрабаванняў рэзалюцыі паспрабаваў адказаць Нацыянальны банк. Ліст “Аб пагашэнні валютных крэдытаў” за подпісам намесніка кіраўніка праўлення Сяргея Дубкова нагадвае хутчэй папулісцкі артыкул аб “змяненні эканамічнай сітуацыі”. Канкрэтных адказаў на запыт у ім няма.

Праведзены вялейчукамі сход і яго паўнамоцтвы ў Савеце міністраў прызналі, прыняўшы рэзалюцыю. Рэзалюцыя ўтрымлівае патрабаванні да рэспубліканскіх і мясцовых уладаў, эканамічныя і палітычныя, сярод якіх: спыніць рост цэнаў, праіндэксаваць заробкі,  рэабілітаваць палітзняволеных, наладзіць дыялог уладаў з грамадскімі актывістамі, стварыць праваабарончую камісію для кантролю за выкананнем правоў у рэгіёне і інш. Патрабаванні канкрэтныя, на набалелыя праблемы. Савет міністраў даручыў адказваць на іх МУСу, Міністэрству працы і сацабароны, Мінэканомікі, Нацыянальнаму банку і Вялейскаму райвыканкаму.

Пакуль адказ прыйшоў толькі з Нацбанка. У гэтым адказе – суцэльныя апраўданні, тлумачэнні таго, што “сусветны фінансавы крызіс абумовіў пагаршэнне ўмоў функцыянавання нацыянальнай эканомікі”, “сітуацыя пагоршылася з-за ажыятажнага попыту насельніцтва на вылюту”, “Нацбанк прыняў усе залежныя ад яго меры”, “аслабленне беларускага рубля аказалася вымушанай мерай” – толькі агульныя фразы і нічога па сутнасці.

Такім чынам, вялейскія ўдзельнікі Народнага сходу чакаюць адказаў і на іншыя свае патрабаванні, якія збіраюцца абмеркаваць 12 лістапада.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international