Суд над Зінаідай Міхнюк працягнецца 11 лістапада

2011 2011-11-04T11:45:01+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/mihnuk-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Зінаіда Міхнюк

Зінаіда Міхнюк

У судзе Маскоўскага раёна Брэста адбылося судовае паседжанне, якое тычыцца затрымання ў дзень правядзення Народнага сходу ў гэтым горадзе Зінаіды Міхнюк, якая была адным з арганізатараў згаданага мерапрыемства.

 

Спадарыню Міхнюк затрымалі 8 кастрычніка каля брэсцкага парку воінаў-інтэрнацыяналістаў, за некалькі гадзін да пачатку Народнага сходу. Паводле складзенага супрацоўнікамі міліцыі пратакалу, прычынай для затрымання сталася тое, што Зінаіда Міхнюк брыдкасловіла. Пасля гэтага яе амаль тры гадзіны трымалі ў Маскоўскім РАУС Брэста.

Падчас разгляду гэтай справы 3 лістапада ў судзе Маскоўскага раёну Зінаіда Міхнюк не прызнала абвінавачання і  запатрабавала, каб у суд з’явіліся супрацоўнікі міліцыі, што бралі ўдзел у яе затрыманні. Аднак у якасці сведкі прыйшоў толькі адзін з пяці міліцыянтаў, які ў вельмі зняважлівай форме зазначыў, што Міхнюк сапраўды ужывала нецэнзурныя словы. Паколькі астатнія сведкі-міліцыянты не з’явіліся з надуманых прычынаў, суддзя Алена Рэўцкая перанесла разгляд справы на 11 лістапада.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international