Amnesty International: Вызваліце Бяляцкага

2011 2011-11-03T20:39:26+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Міжнародная праваабарончая арганізацыя Amnesty International заявіла ў сувязі з другім днём працэсу над Алесем Бяляцкім, што беларускія ўлады павінны вызваліць «вядомага праваабаронцу, арышт якога па абвінавачаньні ў сур'ёзным ухіленьні ад выплаты падаткаў, як мяркуюць, меў палітычную падаплёку».

«Алесь Бяляцкі быў схоплены на хвалі жорсткага перасьледу абаронцаў правоў чалавека і актывістаў у Беларусі. Беларускія ўлады маюць права караць ухіленьні ад выплаты падаткаў як злачынства, але гэтыя абвінавачаньні зьяўляюцца відавочна палітычна матываванымі і былі выстаўленыя проста таму, каб спыніць яго праваабарончую дзейнасьць», - сказаў Джон Дальхойсэн, намеснік дырэктара Amnesty International па Эўропе і Сярэдняй Азіі.

«Адмаўляючы ў рэгістрацыі недзяржаўным арганізацыям і гэтым самым не дазваляючы ім дзейнічаць адкрыта, урад Беларусі прымушае актывістаў такіх, як Алесь Бяляцкі, выкарыстоўваць для фінансаваньня іх працы банкаўскія рахункі ў суседніх краінах. Ён павінен быць вызвалены неадкладна і безумоўна» – дадаў Дальхойсэн.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international