Актывіста з Гарадка пазбавілі правоў, “каб не ездзіў па Народных сходах”

2011 2011-11-03T19:20:27+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/daishnik.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Такія словы Леанід Аўтухоў пачуў за сваёй спіной у Гарадоцкім РАУС, дзе яго знаёмілі з рашэннем камісіі ДАІ. Спадара Аўтухова пазбавілі магчымасці кіраваць аўтамабілем на цэлы год, ды яшчэ далі штраф памерам 280 тысяч рублёў. Бо, паводле пратаколу, ён груба парушыў правілы дарожнага руху, вяртаючыся 8 кастрычніка з Народнага сходу, які праходзіў у Віцебску.

Рашэньне ДАІ спадар Аўтухоў лічыць палітычна матываваным і збіраецца абскардзіць у судзе:

“Мяне спынілі, ледзьве я выехаў з двара, дзе праходзіў сход, і абвінавацілі ў тым, што я пераехаў сплашную рысу. Сведчанні тых, хто быў са мной у машыне, не дапамаглі: спачатку у мяне забралі правы на месяц, выдаўшы часовую даведку, а 3 лістапада камісія вырашыла, што іх трэба адабраць за год, як у злоснага парушальніка “.

Леанід Аўтухоў мае вялікі стаж кіроўцы --- больш за 25 год. У яго тры катэгорыі – А,В і С, якая дазваляе займацца грузавымі перавозкамі.  Актывіст кампаніі “Гавары праўду” не мае сталай працы, і цяпер яго пазбавілі магчымасці рабіць па гэтай спецыяльнасці. За ўвесь час, пакуль ён водзіць машыну, у яго было толькі адно парушэнне – перавышэнне хуткасці на 15 кіламетраў некалькі год таму, цяпер яно ўжо скасаванае.

Спадар Аўтухоў лічыць, што яго пакаралі не выпадкова. Як ужо паведамлялася,   на Народным сходзе ён прапанаваў уключыць у рэзалюцыю патрабаванне да ўладаў, каб  вызваліць усіх палітвязняў, і некалькі разоў гукнуў “Жыве Беларусь!” Машына ў яго таксама прыкметная: спераду вісіць сцяжок Еўразвязу, а ў салоне – бел-чырвона-белая стужка і лозунг “За Някляева!”. Верагодна, гэта і стала “арыенцірам” для ДАІ, калі яго затрымлівалі.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international