Сяргея Ляшкевіча перавезьлі з Гарадзенскай турмы ў Глыбокае

2006 2006-06-26T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Як стала вядома ПЦ "Вясна", грамадзка-палітычнага актывіста, кіраўніка выбарчага штаба Аляксандра Мілінкевіча на апошніх прэзыдэнцкіх выбарах па Шчучынскім раёне, Сяргея Ляшкевіча, перавялі з Гарадзенскай турмы ў Глыбокае, дзе адбываюць пакараньне засуджаныя да турэмнага арышту. Нагадаем, што Ляшкевіч быў засуджаны Шчучынскім раённым судом да 5 месяцаў турэмнага арышту паводле новаўведзенага крымінальнага артыкулу за нібыта "падрыхтоўку масавых беспарадкаў" пад час выбарчай прэзыдэнцкай кампаніі. Сяргей Ляшкевіч адбыў ужо больш паловы тэрміну пакараньня і падаў хадайніцтва на датэрміновае вызвалеьне. Зараз ён чакае адпаведнага адказу.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international