Бабруйск: Віктару Бузінаеву прысудзілі 10 сутак арышту за Народны сход

2011 2011-11-03T15:39:15+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/buzinaeu_viktar-babrujsk.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Віктар Бузінаеў, сябра АГП

Віктар Бузінаеў, сябра АГП

Суд над Віктарам Бузінаевым, старшынём бабруйскай суполкі АГП і адным з сябраў аргкамітэта Народнага схода пачаўся 3 лістапада ў 10.30. Яго абвінавачвалі ва ўдзеле і арганізацыі несанкцыянаванага мерапрыемства.

Суддзя Наталля Шэгеда ў пачатку пасяджэння заслухала паказанні сведкаў з боку Бузінаева – Галіну Смірнову і Канстанціна Локцева. А таксама з боку абвінавачвання - намесніка начальніка УУС Сяргея Малішэўскага і маёра міліцыі Андрэя Малахава.  

У Смірновай, Локцева і абвінавачанага суддзя пытала, як арганізоўваўся Народны сход, дзе збіралі подпісы. На просьбу суда паказаць спісы падпісантаў Віктар Бузінаеў адказаў адмовай, бо не захацеў каб гэтыя людзі пацярпелі.

Сяргей Малішэўскі і Андрэй Малахаў заяўлялі пра тое, што арганізатары Народнага схода наўмысна абралі шматлюднае месца, негледзячы на тое, што ім прапаноўваўся стадыён ад фабрыкі “Славянка”, які знаходзіцца ў “глухім” кутку горада. Таксама супрацоўнікі міліцыі сцвярджалі, што гэта быў “несанкцыянаваны мітынг”.

У 12.10 быў абвешчаны перапынак, у яго пачатку сведкі і Віктар Бузінаеў з суддзёй праглядалі відэа аператыўных здымкаў, якое чамусці было падпісана “Несанкцыянаваны мітынг АГП”. Пасля таго, як на экране паказалі момант затрымання Віктара Бузінаева і хвалю абурэння людзей з гэтай нагоды, Сяргей Малішэўскі адзначыў: “ну вось, а гэта ўжо мітынг!”

У 14.00 пасяджэнне аднавілася. Суддзя зачытала ліст з запрашэннем прыйсці на мерапрыемства, які аргкамітэт Народнага сходу дасылаў у гарвыканкам. Наталля Шэгеда ўзгадала, што Віктар Бузінаеў ужо прыцягваўся да адказнасці пасля маўклівай акцыі 7 ліпеня, і атрымаў штраф. Таксама яна запыталася, ці абскарджваў Бузінаеў пастанову гарвыканкама.

Віктар Бузінаеў патлумачыў, што яны атрымалі забарону правесці Народны сход ля ГЦ “Вэстар” за адзін дзень да запланаванага мерапрыемства. – У нас ніяк бы не атрымалася за такі кароткі тэрмін папярэдзіць людзей, што сход перанесены ў іншае месца. Таму мы крыху адыйшлі ад гандлёвага цэнтра ў бок жылых дамоў, - патлумачыў старшыня мясцовай суполкі АГП. Галіна Смірнова дадала, што Сяргей Малішэўскі перад Народным сходам сказаў ёй, што любыя іх дзеянні будуць расцэньвацца як несанкцыянаваны сход. Яна нагадала, што за дзень да мерапрыемства па бліжэйшых дамах хадзіў міліцыянт, і папярэджваў людзей, каб не прыходзілі на акцыю.

Суддзя Наталля Шэгеда зачытала вырак. З яго вынікае, што Віктар Бузінаеў парушыў парадак правядзення масавага мерапрыемства, і негледячы на тое, што ўжо прыцягваўся летам да адказнасці, працягваў удзельнічаць у акцыях. - Гэта абцяжарваючыя абставіны, - заявіла суддзя, - таксама як і тое, што Бузінаеў не займаецца грамадска-карыснай дзейнасцю.

Віктару Бузінаеву прысудзілі 10 сутак зняволення, яго павезлі ў ІЧУ адразу з залі суда. – Мы судзім сваё сумленне! – выгукнуў асуджаны перад выхадам з залі.

Наступны суд над яшчэ адным сябрам аргкамітэта Народнага схода, Галінай Смірновай, адбудзецца 9 лістапада.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international