Галіна Кавалевіч з Бярозы хоча ведаць прозвішчы сваіх катаў

2011 2011-11-03T15:28:14+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/biaroza-kavalevich-1.gif Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Пенсіянерка з горада Бярозы Галіна Кавалевіч ў скарзе на імя начальніка Брэсцкага абласнога ўпраўлення ўнутраных спраў цікавіцца тым, на якой падставе супрацоўнікі Бярозаўскага РАУС яе схапілі з лаўкі, пацягнулі ў аўтазак і збілі ў аўтазаку 13 ліпеня 2011 года. Жанчына хоча ведаць прозвішчы тых, хто яе збіваў. Галіна Кавалевіч просіць даць ацэнку дзеянняў маёра Якава Самасюка і тых, хто прымаў непасрэдны ўдзел у яе катаваннях.

Яна не задаволена адказам кіраўніцтва Бярозаўскага РАУС за подпісам намесніка начальніка Аляксандра Хутко, што супрацоўнікі міліцыі ў адносінах да яе не перавысілі сваіх паўнамоцтваў. Хаця нават у асцярожных высновах следчага Івацэвіцкай пракуратуры Міхаіла Селеха адзначана, што “прымяненне фізічнай сілы ў працэсе затрымання жанчыны сталага веку і прычыненне ёй цялесных пашкоджанняў з маральнага боку і з боку службовай этыкі з’яўляецца не зусім апраўданай, што павінна пацягнуць за сабой дысцыплінарную або матэр’яльную адказнасць асоб, якія дапусцілі такія упушчэнні па службе.”

Калі і начальнік абласнога УУС не ўбачыць у дзеяннях сваіх падначаленых нічога супрацьзаконнага і палічыць збіццё нормай для сваіх падначаленых, то Галіна Кавалевіч звернецца ў міністэрства ўнутраных спраў.

Ад жыхаркі Бярозы Галіны Кавалевіч пры праверцы асобы ( хаця іншых асобаў побач не правяралі) замест пенсійнага пасведчання запатрабавалі пашпарт, хаця пенсійнаму пасведчанню давяраюць нават пры галасаванні. Пры адмове ісці пад канвоем за пашпартам яе затрымалі на 3 гадзіны, склалі пратакол. Пры затрыманні жанчыну збілі ў аўтазаку.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international