viasna on patreon

Новы сайт аб палітзняволеных у Беларусі

2011 2011-11-03T14:21:40+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/palitviazni-info.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Праваабаронцы з “Вясны” стварылі адмысловы сайт, прысьвечаны палітзняволеным Беларусі. Асноўная мэта старонкі – распаўсюд інфармацыі сярод суайчыньнікаў пра наяўнасьць у краіне палітвязняў. На сайце palitviazni.info ужо разьмешчаныя біяграфіі тых палітвязьняў, якія і цяпер знаходзяцца ў месцах пазбаўленьня волі.

На сайце будуць рэгулярна зьмяшчацца навіны, прысьвечаныя палітычным зьняволеным.

Стваральнікі сайту заклікаюць усіх, хто зьведаў крымінальны перасьлед па палітычных матывах, дасылаць інфармацыю пра сябе (біяграфію і кароткую храналогію крымінальнага перасьледу) на наступны адрас электроннай пошты: info@palitviazni.info. Распрацоўшчыкі старонкі гатовыя размясьціць спасылкі на актуальныя блогі палітзняволеных, якія ўжо выйшлі на волю.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства