Сябры Моладзі БНФ Сьцяпан Сьвідзерскі, Яўген Неткачэў, Ігар Падалінскі і Сьвятлана Сьцеганцава выключаныя з ВНУ

2006 2006-06-26T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Па звестках прэс-службы Партыі БНФ, падчас сэсіі, якую здаюць студэнты ў чэрвені, былі выключаныя з універсітэтаў чатыры сябра Моладзі БНФ: Сьцяпан Сьвідзерскі і Яўген Неткачэў навучаліся на гістарычным факультэце БДУ, Сьвятлана Сьцеганцава  у Мастацкай акадэміі імя Ахрэмчыка, Ігар Падалінскі  на філалагічным факультэце БДУ. Зараз ўсе яны вымушаныя працягваць вучобу ў Польшчы.
Моладзь БНФ прымала актыўны ўдзел у акцыях 19-25 сакавіка: Сьцяпан
Сьвідзерскі, Яўген Неткачэў і Ігар Падалінскі адбылі тэрміны ў вязьніцах на Акрэсьціна і ў Жодзіна. "Моладзь БНФ мае ўсе магчымасьці стаць цэнтрам гуртаваньня дэмакратычнай моладзі, і улады ведаюць гэта, - скажаў кіраўнік юрыдычнай камісіі Партыі БНФ Уладзімір Лабковіч. - Усе сябры Моладзі БНФ прымалі ўдзел у знакамітых акцыях мірнага упраціву, начавалі на плошчы. Але выключэньне з унівэрсытэтаў сьведчыць пра страх уладаў, пра тое, што ўлады зацікаўленыя ў тым, каб нашая лепшая моладзь пакінула краіну."

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international