viasna on patreon

Суд над Валянцінам Стэфановічам пачнецца 15 лістапада

2011 2011-11-03T10:43:56+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Працэс па справе аб спагнанні падаткаў з праваабаронцы Валянціна Стэфановіча пачнецца 15 лістапада ў судзе Партызанскага раёна Мінска.

Як паведаміў Стэфановіч, 2 лістапада яму прыйшла іскавая заява з суда. Ён адзначыў, што за час разгляду па справе пеня павялічылася з 6 да 9 млн. рублёў і, такім чынам, з яго паспрабуюць спагнаць прыкладна 41 млн. рублёў.

***

19 кастрычніка Стэфановіч быў аштрафаваны інспекцыяй па падатках і зборах Партызанскага раёна сталіцы на 4 млн. 750 тыс. рублёў. Інспекцыя палічыла, што ён парушыў заканадаўства «па неасцярожнасці». Праваабаронца прызнаны вінаватым у правапарушэнні, прадугледжаным артыкулам 13.6 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях (нявыплата ці няпоўная выплата падаткаў).

Падатковая інспекцыя Партызанскага раёна мае намер спагнаць са Стэфановіча 31 млн. 500 тыс. рублёў нібыта ўтоенага падатку, а таксама пені. Сума разлічана з яго замежных рахункаў, інфармацыя пра якія была перададзена ў Беларусь з Літвы.

Стэфановіч абскардзіў у судзе рашэнне падатковай інспекцыі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства