Гомель: міліцыя абвясціла паляванне на Кастуся Жукоўскага

2011 2011-11-03T09:57:51+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/zhukouski_k.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Кастусь Жукоўскі

Кастусь Жукоўскі

Гомельская міліцыя не пакідае ў спакоі апазіцыянера Кастуся Жукоўскага. Па яго словах, 2 лістапада непадалёк ад яго дома цэлы дзень дзяжурыў міліцэйскі аўтамабіль, у якім знаходзяцца пяць супрацоўнікаў у форме. «Сябра прыходзіў да мяне каля 12 гадзін – аўтамабіль стаяў непадалёк ад маёй хаты. І ў 14 гадзін машына з міліцыянерамі стаяла там, і нават вечарам, пасля 18 гадзін. Няўжо ім няма больш чым заняцца? Напэўна, напярэдадні Народнага сходу, запланаванага на 12 лістапада, мяне хочуць ізаляваць», - пракаментаваў Кастусь Жукоўскі.

Нядаўна на яго ў міліцыі зноў склалі два адміністрацыйныя пратаколы. «Позваў у суд мне не было, можа, такім чынам міліцыянеры хочуць таемна мяне схапіць і завезці на суд, а потым будуць даказваць, што не з'яўляўся па позве», - лічыць актывіст.

Нагадаем, 11 кастрычніка міліцыянеры прыкавалі апазіцыянера кайданкамі да батарэі ацяплення у будынку суду. Ён прыйшоў падтрымаць на суд свайго паплечніка, Валера Сляпухіна, і старшыні суда Чыгуначнага раёна Гомеля Таццяне Адрыбец не спадабаліся паводзіны Кастуся Жукоўскага, таму што ён абураўся адсутнасцю і немагчымасцю атрымаць інфармацыю аб тым, дзе і калі будзе судовае паседжанне. Прычым у канфлікце з міліцыяй вінаватым прызналі апазіцыянера, на яго склалі два пратаколы – за абразу суддзі, і непадпарадкаванне міліцыі.

21 верасня Кастусь Жукоўскі затрымліваўся міліцыяй, прычым з ужываннем фізічнай сілы. Зноў жа на судзе прызналі, што ён лаяўся матам і супраціўляўся міліцыянерам. Суд пакараў яго арыштам на 15 сутак. Ужо ў ізалятары аказалася, што ў актывіста зламана нага. Аднак да адказнасці за пашкоджанні міліцыянераў не прыцягнулі: урачы напісалі, што нага была зламаная раней, а пракуратура апраўдала дзеянні міліцыі.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international