У дзень суда над Алесем Бяляцкім магілёўскія актывісты нагадалі пра палітычных вязняў

2011 2011-11-02T21:04:03+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/bialiacki1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Алесь Бяляцкі

Алесь Бяляцкі

Сёння, 2 лістапада, магілёўскія актывісты кампаніі “Гавары праўду!" нагадалі гараджанам пра праваабаронцу Алеся Бяляцкага, які пераследуецца ўладай па палітычных матывах.

З гэтай нагоды яны правялі ўлётачную акцыю. Акцыя праходзіла на праспекце Міру, падчас яе было раздадзена каля 1000 улётак, змест якіх быў: "Адказнасць за палітычных зняволеных кладзецца не толькі на чыноўнікаў. Абыякавасць да лёсу дэмакратычных актывістаў, праваабаронцаў, журналістаў і палітыкаў – гэта абыякавасць да будучыні нашай Радзімы. Алесь Бяляцкі – праваабаронца, які пацярпеў за сваю дзейнасць. Не будзь абыякавым!"   

Удзельнік акцыі Андрэй Двігун адзначае, што не ўсе магілёўцы ведаюць пра палітвязняў.

“Людзям трэба тлумачыць, хто гэта такія і за што яны пераследуюцца. Вельмі цяжка размаўляць з людзьмі старога веку – яны часам спрабуюць сварыцца і даказаць, што ў нас усё добра. Гэтыя людзі хранічныя аптымісты і рамантыкі – слепа вераць таму што кажуць і паказваюць па тэлевізару, а як атрымаюць улётку ў рукі, то пачынаюць задумвацца. Не ўсе канешне, бо прабіць прапагандысцкі бар’ер вельмі складана”, - гаворыць Андрэй Двігун.

“Тым не менш мы працуем над гэтым. Спадзяюся, што пасля гэтай акцыі абыякавых стане менш”, - працягвае актывіст.

Нагадаем, што вядомы беларускі праваабаронца Алесь Бяляцкі абвінавачваецца ў нявыплаце падаткаў у асоба буйных памерах. Яму пагражае да сямі год турмы. Падчас следства ён быў змешчаны ў турму. Сабраныя больш за 1000 хадайніцтваў з просьбай вызваліць праваабаронцу не былі ўлічаныя. Сёньня ў Менску распачаўся суд над ім.

"Магілёўская Вясна"

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international