Працяг судовага паседжаньня па справе БХК прызначаны на 27 чэрвеня

2006 2006-06-26T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Вярхоўным судзе Рэспублікі Беларусь адбыўся працэс па зыску Міністэрства юстыцыі аб прыпыненьні дзейнасьці рэспубліканскага грамадзкага абяднаньня "Беларускі Хельсінскі камітэт" (БХК). Мінюст вырашыў, што сваёй дзейнасьцю гэтая арганізацыя неаднаразова парушала заканадаўства Беларусі і асабісты статут. У прыватнасьці, Мінюст лічыць парушэньнем тое, што БХК накіроўваў у якасьці назіральнікаў на парламенцкія выбары 2004 года людзей, якія не былі сябрамі абяднаньня. Да таго ж БХК не ліквідаваў свае рэгіянальныя арганізацыі, што, парушаючы Жыльлёвы кодекс, дагэтуль зарэгістраваныя ў жылых памяшканьнях.
Але асноўнай прычынай зыску зьяўляецца доўг Камітэту падатковым органам у суме больш за 160 мільёнаў рублёў.

Прадстаўнікі БГК лічаць гэтыя абвінавачваньні беспадстаўнымі. Так, падчас судовага паседжаньня высьветлілася, што зьвесткі аб дзейнасьці рэгіянальных структураў былі ўзятыя з афіцыйнага сайту БХК. Прадстаўнік абяднаньня заявіў, што гэтыя зьвесткі не адпавядаюць рэчаіснасьці. Сайт працаваў у межах Праграмы разьвіцьця ААН, якая са студзеня гэтага года спынілася. А прадстаўнікі БХК доступу да сайту ня маюць і памылку выправіць ня могуць. Да таго ж большасьць рэгіянальных аддзяленьняў БГК зьнялі з уліку, а закон не прадугледжвае абмежаваньня тэрміну, за які трэба зьняць з уліку ўсе аддзяленьні.
Што тычыцца спрэчнага моманту па падатках, - адзначаюць прадстаўнікі Хельсінскага камітэту, то Мінюст да гэтага пытаньня наогул ня мае дачыненьня, бо падатковая інспэкцыя ніякіх прэтэнзіяў не выстаўляла. Таму старшыні Вышэйшага гаспадарчага суда Беларусі накіравалі адпаведную касацыйную скаргу адносна рашэньня аб спагнаньні з БХК падаткаў. Паколькі адказу на скаргу пакуль няма, прадстаўнік БГК заявіў хадайніцтва аб прыпыненні разгляду позвы Мінюста. Суд прыняў хадайніцтва да разгляду, паведаміла прэс-служба Асамблеі НДА.

У судовым паседжаньні абвешчаны перапынак да 27 чэрвеня. Прадстаўнікі адказьніка прадаставілі ў суд шматлікія заявы міжнародных арганізацыяў у падтрымку БХК.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international