У Бабруйску затрыманьні за «Дзяды»

2011 2011-11-02T19:50:26+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

У Бабруйску затрыманыя чатыры ўдзельнікі акцыі, якая праводзілася ў памяць ахвяраў палітычных рэпрэсій.

Грамадзкія актывісты разам зь іншымі вернікамі выйшлі з царквы, дзе адбывалася малітва за нявінна закатаваных. Са сьвечкамі ў руках яны накіраваліся на плошчу Перамогі, дзе рэпрэсаваным усталяваны помны знак. На падыходах да плошчы людзей атачылі супрацоўнікі міліцыі і заштурхалі ў аўтобус.

Актывістаў адвезьлі ў пастарунак на вуліцы Гогаля і загадалі выключыць мабільныя тэлефоны. Пакуль вядомыя імёны дваіх затрыманы — гэта Алена Тоўсьцік і Арцём Маркачоў.

Ля пастарунка зьбіраюцца сваякі й сябры затрыманых.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international