Першамайскі райсуд патрабуе з Тацяны Севярынец выплаты штрафу, які яна ўжо сплаціла

2011 2011-11-02T17:34:04+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/seviarunec-taciana.gif Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Віцебская актывістка распавяла, што атрымала ліст з Першамайскага райсуду, дзе гаворыцца, што супраць яе завялі выканаўчую справу. Судовая выканаўца Кацярына Ткачонак піша, што спадарыня Севярынец дагэтуль не выплаціла штраф, прысуджаны ёй у ліпені за арганізацыю несанкцыянаванай акцыі.

Штраф, кажа Тацяна Севярынец, быў выплачаны яшчэ 20 ліпеня:

“Я сказала, каб шукалі, дзе падзеліся грошы. Грошы там не малыя, ажно 700 тысяч рублёў, гэта амаль ус мая пенсія. Урэшце судовая выканаўца паабяцала, што зробіць запыт у гарвыканкам, ці паступалі грошы на адпаведны разліковы  рахунак”.

11 ліпеня   Тацяну Севярынец аштрафавалі на 20 базавых вілічынь, абвінаваціўшы ў арганізацыі несанкцыянаванай акцыі 3 ліпеня. У той дзень віцебская каардынатарка аргкамітэту па стварэнні партыі БХД прыйшла на плошчу Перамогі, дзе праходзіла акцыя маўклівага пратэсту, і ўжо адтуль разам з сябрамі скіравалася на Ўспенскую горку, дзе ладзілася малітва за найхутчэйшае вызваленне палітвязняў.

Рух па вуліцы Леніна ў кампаніі аднадумцаў быў расцэнены міліцыянтамі як несанкцыянаванае шэсце, і пратакол перадалі ў суд. Абскардзіць судовую пастанову, якую вынес суддзя Яўген Буруноў, так і не ўдалося.

 

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international