Раман Юргель дамогся прабачэнняў ад прадстаўнікоў абласнога суду

2011 2011-11-02T17:25:42+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/jurgel.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Гарадзенскі праваабаронца Раман Юргель

Гарадзенскі праваабаронца Раман Юргель

Гарадзенскі праваабаронца Раман Юргель дамогся прабачэнняў ад старшыні абласнога суду і судовых выканаўцаў, якія незаконна імкнуліся распачаць выканаўчую вытворчасць у судзе за нібыта невыплату Юргелем штрафу памерам 120 грыўнаў на карысць аднаго з украінскіх судоў. А між тым Юргель у час аплаціў штраф і прадставіў патрэбную квітанцыю. З афіцыйнага тлумачэння за подпісам старшыні абласнога суду Аляксандра Грынкевіча вынікае, што ў выніку працоўнай занятасці адбылася памылка, судовыя выканаўцы В. Жукоўская і А. Кажанеўская склалі свае прабачэнні, а за выяўленую нядбайнасць будуць пазбаўлены прэміі за верасень бягучага году. Сам Раман Юргель быў на асабістым прыёме ў старшыні абласнога суду, які таксама прасіў выбачыць суд за дапушчаную памылку і парушэнне грамадзянскіх правоў.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international