У Магілёве створана новая грамадзка-палітычная ініцыятыва

2006 2006-06-26T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У яе ўвайшлі прадстаўнікі рэгіянальных філіяў і суполак тых партыяў і грамадзкіх арганізацыяў, якія ў нацыянальным маштабе складаюць вядомую дэмакратычную кааліцыйную "10+". Аднак дзьверы ініцыятывы не зачыненыя для іншых, і чакаецца, што ўжо на наступным тыдні, калі павінна быць падпісаная кааліцыйная дамова, да ініцыятывы далучацца новыя чальцы. Новае грамадзкае ўтварэньне прызначанае для арганізацыі скаардынаванага актыўнага ўдзелу магілёўскіх дэмакратаў ў чакаемых мясцовых выбарах і забесьпячэньня ў іх максымальна магчымага ў цяперашніх рэальных умовах посьпеху.Найбольшы спадзеў на сустрэчную прыхільнасьць да ініцыятывы ўскладаецца найперш на нядаўна народжаныя актыўныя маладзёвыя абяднаньні, а таксама  на грамадзкія арганізацыі сацыяльнага кірунку дзейнасьці.

Ад удзельнікаў ініцытывы напачатку патрабуецца толькі падтрыманьне 4-х прынцыпаў, на якіх паўстае новая магілёўская еднасьць. Гэта  спрыяньне і служэньне незалежнасьці краіны, адстойваньне правоў чалавека, спрыяньне рынкаваму рэфармаваньню беларускай эканомікі і прасоўваньню краіны ў эўрапейскую супольнасьць, паведаміў belngo.info.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international