Праваабаронцы заклікаюць дасылаць лісты Бяляцкаму і паштоўкі Лукашэнку

2011 2011-11-02T17:18:49+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Швейцарскі офіс праваабарончай арганізацыі "Міжнародная амністыя" у партнёрстве з праваабарончай арганізацыяй "Ліберэка", якая базуецца ў Германіі, выпусціў паштоўку, адрасаваную Аляксандру Лукашэнку, з заклікам "неадкладна і безумоўна" вызваліць Алеся Бяляцкага.

Каб атрымаць асобнік паштоўкі, неабходна напісаць пра гэта Ларсу Бунгеру (Lars Bunger) на электронны адрас larsbuenger@gmail.com, паказаўшы колькасць неабходных копій і свой паштовы адрас з індэксам.
"Дасланыя паштоўкі затым можна падпісаць і адправіць Лукашэнку", - паведаміла БелаПАН прадстаўнік "Міжнароднай амністыі" Айша Юнгаў.
У сувязі з пачаткам працэсу над беларускім праваабаронцам яго замежныя калегі таксама заклікаюць накіроўваць пасланні са словамі падтрымкі Алесю Бяляцкаму ў СІЗА № 1 у Меінску, размешчаным па адрасе: вуліца Валадарскага, 2.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international