viasna on patreon

Марцін Угла: улады Беларусі можна прымусіць вызваліць палітвязняў

2011 2011-11-02T09:08:01+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/ugglamarcin.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Марцін Угла, старшыня шведскай ініцыятывы за дэмакратыю і правы чалавека Östgruppen

Марцін Угла, старшыня шведскай ініцыятывы за дэмакратыю і правы чалавека Östgruppen

Марцін Угла, старшыня швецкай ініцыятывы за дэмакратыю і правы чалавека Östgruppen, са сваімі сябрамі з арганізацыі стараецца як мага шырэй распаўсюдзіць інфармацыю ў Еўропе пра сітуацыю з Алесем Бяляцкім і іншымі палітвязнямі:

- Рэгулярна кантактуем з журналістамі ў Швецыі, стараемся данесці да насельніцтва  Швецыі інфармацыю аб тым, што здараецца ў Беларусі, ў тым ліку, канешне, пра тое што адбылося з Алесем Бяляцкім.

- Што Вы робіце для вызвалення Алеся Бяляцкага?

- Напрыклад, у сувязі з арыштам Алеся Бяляцкага мы ладзілі пікет каля Амбасады Рэспублікі Беларусь у Стакгольме, дзе мы, натуральна, патрабавалі вызвалення Алеся Бяляцкага і ўсіх палітвязняў Беларусі. Мы таксама працуем у рамках Камітэту міжнароднага кантролю за сітуацыяй з правамі чалавека ў Беларусі і разам рознымі спосабамі стараемся садзейнічаць у гэтым пытанні.

- Ці нейкая была рэакцыя Амбасады Беларусі ў Швецыі, калі Вы рабілі пікет ля гэтай установы?

- У сувязі з гэтай акцыяй мы хацелі передаць амбасадару Рэспублікі Беларусь у Стакгольме ліст з патрабаваннем менавіта вызвалення Алеся Бяляцкага. Амбасадар адмовіўся атрымаць вось гэты ліст, а гэта, як мне здаецца, знак таго , што наша акцыя была вельмі своечасовая і патрэбная і што мела сэнс праводзіць яе ў Стакгольме.

- Ці ёсць у Вас спадзяванні, што кіраўніцтва Беларусі прыслухаецца да міжнародных пратэстаў?

- Я не маю ілюзій аб тым, што Лукашэнка хоча стаць дэмакратам, хоча захоўваць правы чалавека, але эканамічная сітуацыя вельмі крытычная і, як мне здаецца, беларускім уладам патрэбны нармальныя стасункі з Еўразвязам  у тым ліку, і я вельмі спадзяюся. што з боку Еўразвязу будзе прынцыповы падыход да гэтага пытання, што яны будуць вельмі ясна дэклараваць, што не будзе ніякіх крэдытаў, не будзе ніякіх станоўчых крокаў з боку Еўразвязу, да таго, як не будуць вызвалены ўсе палітвязні Беларусі, у тым ліку, канешне,  Алесь Бяляцкі. Я думаю, што такім чынам улады Беларусі можна прымусіць вызваліць палітвязняў.

- Як за мяжой расцэньваецца арышт Алеся Бяляцкага?

- Відавочна, што гэты арышт мае палітычны характар. Мы ўсе ведаем, што Алесь Бяляцкі вельмі шмат рабіў для захавання правоў чалавека ў Беларусі. Мы ўсе за мяжой ведаем, колькі ён рабіў увогуле для развіцця дэмакратыі і для правоў чалавека, і гэта відавочна, што тое, што зараз здарылася, - гэта вынік яго праваабарончай дзейнасці.

- Ці не лепш было Алесю Бяляцкаму з’ехаць за мяжу, чым трапіць за краты?

- Гэта вельмі мужнае рашэнне. Канешне, нас усіх вельмі  хвалюе сітуацыя і тое, што пагражае Алесю, я магу толькі сказаць, што яго рашэнне паказвае на колькі ён гатоў ахвяраваць сабою для свабоды Беларусі.

Па словах Марціна Углы, калі, не дай Бог, суд прыме кепскае рашэнне, то праваабарончая арганізацыя, якую ён узначальвае, будзе дапамагаць беларускім калегам змагацца за вызваленне Алеся і ўсіх палітвязняў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства