Бабруйскі грамадзкі актывіст Юры Сьветлакоў дамагаецца пакараньня вінаватых за незаконнае затрыманьне

2006 2006-06-26T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Як паведаміла прэс-служба Асамблеі НДА, грамадзкі актывіст Юры Сьветлакоў атрымаў з пракуратуры адказ на сваю скаргу. У ёй паведамляецца, што пракуратурай Ленінскага раёна горада Бабруйска ўзбуджаная справа дысцыплінарнай вытворчасьці ў адносінах асобаў, вінаватых у незаконным затрыманьні і складаньні пратакола на Юрыя Сьветлакова.
Нагадаем, што Сьветлакоў  разам з Мікітам Быцэнкам ды Аляксеем Радомскім  быў затрыманы ўвечары 25 красавіка ў цэнтры горада па абвінавачваньні ў нецэнзурнай лаянцы ды антыграмадзкіх паводзінах. Назаўтра хлопцы зьбіраліся ехаць на Чарнобыльскі шлях у Менск. Выехаць у сталіцу яны не змаглі, бо ноч правялі ў ізалятары часовага ўтрыманьня, а суд быў прызначаны на другую палову дня 26-га.
Справа цягнулася 8 дзён. Чатыры разы прызначаліся судовыя паседжаньні. Урэшце судзьдзя прыпыніла справу "за адсутнасьцю склада адміністрацыйнага правапарушэньня".
Хаця фактычна гэта было апраўданьне, рэдкае для "перадчарнобыльскага хапуна", Сьветлакоў вырашыў давесьці справу да лягічнага канца. Ён напісаў скаргу у пракуратуру, і вось празь месяц атрымаў адказ.
Цяпер Юры Сьветлакоў хоча ведаць: хто канкрэтна адкажа за парушэньне закона.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international