Брэсцкаму аддзяленню Руху "За Свабоду" адмовілі ў рэгістрацыі

2011 2011-11-01T14:19:09+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/tracciak.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Як паведаміў каардынатар Руху "За Свабоду" па Брэсцкай вобласці Зміцер Траццяк, адпаведная заяўка аб рэгістрацыі рэгіянальнай суполкі была накіравана ў галоўнае ўпраўленне юстыцыі Брэсцкага аблвыканкама.

 

Адтуль прыйшоў адказ, з якога вынікае, што адзяленне не можа быць зарэгістравана, бо падчас разгляду высветлілася недакладнасць прадстаўленых дакументаў. У прыватнасці, ва ўпраўленні юстыцыі спасылаюцца не на той шрыфт, якім аформлена заяўка аб рэгістрацыі. Акрамя гэтага ў лісце з аблвыканкама адзначаецца, што грашовы перавод у якасці  пошліны за рэгістрацыю суполкі быў пералічаны не на той рахунак.

 

Па словах Зміцера Траццяка, упраўленне юстыцыі робіць штучныя перашкоды на шляху рэгістрацыі аддзялення Руху “За Свабоду”, бо калі сапраўды не падыходзіць шрыфт, якім скаладалася заява на рэгістрацыю, пра гэта можна было аператыўна паведаміць заяўнікам, каб тыя выправілі гэты недахоп. Што тычыцца банкаўскага рахунку, на які былі перавадзены грошы ў якасці дзяржаўнай пошліны за рэгістрацыю, дык яго нумар змешчаны на афіцыйным сайце аблвыканкама.

 

Каардынатар руху “За Свабоду” лічыць, што такія захады ўладаў сведчаць пра іх нежаданне надаць легальны статус арганізацыі, каб у яе не было магчымасці пашырыць сваю дзейнасць і павялічыць колькасць сваіх прыхільнікаў.

 

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international