Полацкі гарадзкі суд спыніў справу Антона Ясіновіча, якога абвінавачвалі ў хуліганстве

2006 2006-06-26T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Затрыманы за распаўсюд "агітацыйных матэрыялаў супраць дзейнага дзяржаўнага ладу", а таксама за лаянку на адрас работнікаў праваахоўных органаў 21 чэрвеня ў Полацку актывіст быў зьмешчаны да суда ў ізалятар часовага ўтрыманьня. На наступны дзень адбылося судовае паседжаньне, якое было перанесенае з-за няяўкі прадстаўнікоў праваахоўных органаў, бо сам Антон Ясіновіч віну не прызнаў, тым больш што пры затрыманьні пры ім не было друкаванай прадукцыі.
Непасрэдна затрымліваў Ясіновіча старшы лейтэнант, інспэктар ДАІ Алег Жук. А загад на затрыманьне даў супрацоўнік спэцслужбаў, які назваў прыкметы зламысьніка. Алег Жук засьведчыў у судзе, што мусіў гнацца за грамадзянінам Ясіновічам паўкілямэтра, пры гэтым апошні пераскочыў праз двухмэтровы плот, а пры затрыманьні супраціўляўся і нецэнзурна лаяўся. Аднак другі міліцыянт, які затрымліваў спадара Ясіновіча, заявіў, што нічога гэтага ня бачыў.
Высьветлілася таксама, што рапарт аб затрыманьні старшы лейтэнант Алег Жук пісаў пад дыктоўку работніка спэцслужбаў. Агітацыйнымі антыдзяржаўнымі матэрыяламі ў рапарце названыя налепкі са слоганам "За краіну, за народ, за цябе!", якія таго дня нехта расклеіў у горадзе.

23 чэрвеня, заслухаўшы бакі, судзьдзя Полацкага гарадзкога суду Натальля Абрамава спыніла справу па абвінавачаньні Антона Ясіновіча ў хуліганстве з-за адсутнасьці складу правапарушэньня. Справу па абвінавачаньні грамадзкага актывіста ў распаўсюдзе друкаванай прадукцыі без выходных зьвестак будзе разглядаць адміністрацыйная камісія. Абаронцам на судзе выступіў сябар БХК, адвакат Павал Левінаў, паведаміла Радыё Свабода.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international