Чыноўнікі магілёўскага аблвыканкама патрабуюць спісы людзей, якія падпісаліся за Народны сход

2011 2011-11-01T12:31:41+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/narodny_shod_ulyotki.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Сёння, 1 лістапада, быў запрошаны на сустрэчу ў Галоўнае ўпраўленне юстыцыі магілёўскага аблвыканкама адзін з арганізатараў Народнага сходу ў Магілёве Ўладзімір Шанцаў. Намеснік начальніка юстыцыі вобласці Канстанцін Крупенькін запатрабаваў ад яго спіс людзей, якія падпісаліся за правядзенне Народнага сходу ў Магілёве.

“Гэты спіс я прадаставіць адмовіўся, - гаворыць Уладзімір Шанцаў, - бо гэта не прадугледжана законам. Я прадаставіў толькі пратаколы пасяджэння аргкамітэта па яго правядзенню”.

Уладзімір Шанцаў адзначае, што пасля гэтага чыноўнік сказаў, што будзе адбывацца перакваліфікацыя ягонага правапарушэння.

“Спісы людзе я не прадаставіў, бо падазраю, што на гэтых людзей пачалі б ціснуць. Напрыканцы размовы спадар Крупенькін паведаміў, што Народны сход не будзе прызнаны ўладаю, на што я папрасіў яго даць мне адказ пісьмова”.

Нагадаем, што пасля таго, як магілёўскі гарвыканкам і пракуратура Ленінскага раёна Магілёва вынеслі афіцыйныя папярэджанні Ўладзіміру Шанцаву напярэдадні Народнага сходу аб недапушчальнасці правядзення несанкцыяванага масавага мерапрыемства, лідэр абласной арганізацыі АГП абскардзіў гэтыя папярэджанні ў вышэйстаячых структурах.

Трэба адзначыць, што яшчэ ўчора магілёўскі палітык быў выкліканы ў міліцыю, дзе адбылася перакваліфікацыя ягонай справы і быў складзены новы пратакол аб адміністрацыйным правапарушэнні.

Праваабраронца Барыс Бухель адзначае, што чыноўнікі з аблвыканкама спрацавалі з нейкай затрымкай, бо справу Ўладзіміра Шанцава перакваліфікавалі яшчэ ўчора, а ў сітуацыі з Народным сходам яны вырашылі зрабіць крайнімі міліцыю.

“Міліцыянты абвінавацілі Ўладзіміра Шанцава ў парушэнні закона аб мясцовых і масавых сходах, аднак пад ціскам улады былі вымушаны перакваліфікаваць ягоную справу. Цяпер спадара Шанцава абвінавачваюць у правядзенні несанкцыяванага масавага мерапрыемства”, - гаворыць праваабаронца.

“Гэта звязана з тым, што міліцыя фактычна прызнала, што закон аб масавых мерапрыемствах не парушаўся, а быў нібыта парушаны закон аб мясцовых сходах, паводле якога праводзіўся Народны сход.  Першы пратакол быў складзены паводле заканадаўства і быў дастаткова аб’ектыўным. Калі б не адбылася перакваліфікацыя справы, то Пракуратура і аблвыканкам мусілі б адмяніць папярэджанні сваіх ніжэйстаячых структур. Каб захаваць твар, улада незаконна ўмяшалася ў аператыўна-следчую дзейнасць міліцыі і прымусіла іх неабгрунтавана перакваліфікаваць справу”, - адзначае Барыс Бухель.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international