Факт-ліст па крымінальнай справе старшыні Праваабарончага цэнтру “Вясна” Алеся Бяляцкага

2011 2011-11-01T16:14:00+0300 2016-05-16T11:44:09+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/a_bialiacki.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Кіраўнік “Вясны” Алесь Бяляцкі

Кіраўнік “Вясны” Алесь Бяляцкі

Канец чэрвеня 2011 г. – Алеся Бяляцкага выклікалі ў падатковую інспекцыю, дзе прадставілі копіі банкаўскіх дакументаў пра рахункі, аформленыя на ягонае імя.

4 жніўня – Алеся Бяляцкага затрымалі і ўзялі пад варту да прад’яўленьня абвінавачаньня на 10 сутак. Затрыманьне адбылося прыблізна ў 16:45 у раёне плошчы Перамогі ў Менску. Пасьля затрыманьня адбыліся вобшукі на прыватнай кватэры Алеся Бяляцкага і на офісе Праваабарончага цэнтру “Вясна”. Пасьля ператрусаў праваабаронцу дапыталі ў Дэпартаменце фінансавых расследваньняў;

12 жніўня - Алесю Бяляцкаму выстаўленае абвінавачаньне ва ўтойваньні даходаў у асабліва буйным памеры (ч.2 арт. 243 КК РБ), тэрмін утрыманьня праваабаронцы пад вартай у СІЗА №1 Менска быў працягнуты на 2 месяцы;

16 жніўня – суд Першамайскага раёна Менска адхіліў скаргу адваката Алеся Бяляцкага на абраную следствам меру стрыманьня ў выглядзе ўзяцьця пад варту. Разгляд скаргі адбываўся ў закрытым паседжаньні.

2 верасня - адвакат Алеся Бяляцкага перадаў ва ўпраўленне Дэпартаменту фінансавых раследванняў Камітэту дзяржкантролю па Мінску і Мінскай вобласці 816 хадайніцтваў аб зьмене меры стрыманьня арыштаванаму праваабаронцу;

23 верасня - Алесь Бяляцкі пачаў знаёміцца з матэрыяламі крымінальнай справы.

4 кастрычніка – крымінальная справа ў дачыненьні Алеся Бяляцкага перададзеная ў пракуратуру; 

5 кастрычніка - пракуратура перадала справу Алеся Бяляцкага ў суд Першамайскага раёна г. Мінска для разгляду па сутнасці;

20 кастрычніка – абвешчаныя дата пачатку і месца правядзення судовага працэсу па справе Алеся Бяляцкага;

2 лістапада - пачатак судовага працэсу. Крымінальную справу будзе весці суд Першамайскага раёна г. Мінска (суддзя Сяргей Бандарэнка), аднак працэс будзе праходзіць у будынку суда Маскоўскага раёна (праспект газеты "Праўда", 27).

Біяграфія Алеся Бяляцкага

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international