За беспарадкі на Манежнай асуджаны салігорац

2011 2011-11-01T12:17:30+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/pytanni.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Жыхар Салігорску Ігар Беразюк атрымаў найбольшы тэрмін - 5,5 год пазбаўлення волі - па справе аб масавых беспарадках на Манежнай плошчы ў Маскве. Як вядома, І.Беразюк з’яўляецца сябрам незарэгістраванай расійскай партыі “Другая Расія”.

Шэраг расейскіх грамадскіх актывістаў лічаць дадзеную справу палітычнай, а нацболаў з “Другой Расіі” называюць “прызначанымі” вінаватымі. Аднак у расійскім праваабарончым асяродку няма адназначнай пазіцыі па дадзенай справе.

Салігорскія праваабаронцы сцвярджаюць, што мясцовя нацболы, у тым ліку асуджаны ў Маскве Ігар Беразюк, ніколі па дапамогу да іх не звярталіся. Тым не менш, вядома аб адбыцці салігорскім маладзёнам пакарання у 1,5 гады зняволення ў магілёўскай выпраўленчай калоніі ВК-15. Сам Беразюк называў сваю справу сфабрыкаванай і сцвярджаў, што ўвесь тэрмін за кратамі яму “не давала спакою” беларускае КДБ.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international