Баранавіцкаму прадпрымальніку спачатку не дазволілі велапрабег, а цяпер – марафонскую хадзьбу

2011 2011-11-01T12:13:32+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/charnavus.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Мікалай Чарнавус

Мікалай Чарнавус

Баранавіцкі райвыканкам не дазволіў прадпрымальніку Мікалаю Чарнавусу правядзенне марафонскай хадзьбы па вёсцы Вялікая Каўпеніца. Гэта стала вядома з ліста № 749 ад 28.10.2011 года за подпісам намесніка старшыні райвыканкама Філанчука А.П. У адмове паведамляецца, што Мікалай Чарнавус парушыў тэрмін падачы заявы на правядзенне мерапрыемства. Сам Мікалай Чарнавус катэгарычна не згодзен з такім адказам і ўжо 31 кастрычніка накіраваў заяву пракурору Баранавіцкага раёна на незаконныя дзеянні раённай улады. Таксама 31 кастрычніка прадпрымальнік падаў чарговую заяву на новую марафонскую хадзьбу 16 лістапада 2011 года.

Раней мы паведамлялі, што Мікалай Чарнавус сваёй марафонскай хадзьбой хацеў праінфармаваць грамадскасць горада і раёна аб адмове Баранавіцкім райвыканкамам (рашэнне № 04-24/168 от 28.09.2011г.) у прадастаўленні мясцовым прадпрымальнікам у арэнду калгасных фермаў, якія зусім не выкарыстоўваюцца.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international