На Малчанава і Нікалаеўскага заведзена крымінальная справа

2011 2011-10-31T12:51:36+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/malchanaua.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Аляксандр Малчанаў

Аляксандр Малчанаў

Былога палітвязня і яго сябра абвінавачваюць у абразе дзяржаўных сімвалаў паводле артыкула 370 Крымінальнага кодэкса РБ. Пад пераслед міліцыі маладыя людзі патрапілі пасля таго, як 26 кастрычніка ў цэнтры Барысава былі залітыя фарбай дзяржаўныя сцягі.

У ноч на 27-га кастрычніка ў доме Аляксандра Малчанава адбыўся ператрус, падчас якога супрацоўнікі міліцыі шукалі забароненую нацыянальную сімволіку і канфіскавалі кампутар. Аляксандр быў затрыманы. Хоць міліцыя не знайшла ніякіх фармальных доказаў, Аляксандра ўсё ж нейтралізавалі. 27 кастрычніка суд Барысаўскага раёна асудзіў яго па артыкуле  23.4 КаАП РБ, пакараўшы адміністратыўным арыштам на 10 сутак. У вечары гэтага дня з санкцыі пракурора ў яго доме быў праведзены другі ператрус. Два ператрусы 27 кастрычніка адбыліся і на кватэры ў Андрэя Нікалаеўскага

У межах крымінальнай справы па арт. 370 КК РБ Аляксандра Малчанава пакуль не дапытвалі. Сёння яго адвакату патэлефанаваў следчы Барысаўскага РУУС Ігар Альшэўскі, які і паведаміў пра ўзбуджэнне крымінальнай справы за знявагу дзяржаўных сімвалаў. У міліцыі ўжо дапыталі Андрэя Нікалаеўскага. Аляксандр Малчанаў намераны размаўляць з міліцыянтамі толькі ў прысутнасці адваката.  

Абвінавачанне па артыкуле 370 Крымінальнага кодэкса РБ можа пацягнуць за сабой пакаранне ў выглядзе грамадскіх работаў, ці штрафу, ці папраўчых работаў тэрмінам да двух гадоў, ці арышту тэрмінам да трох месяцаў, ці абмежаваннем волі тэрмінам да года.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства