На сесію гарадскога Савету дэпутатаў Віцебску не пусцілі выбарнікаў

2006 2006-06-23T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Я кпаведаміла Deutsche Welle, 21 чэрвеня на 16-ю сесію гарадскога Савету дэпутатаў Віцебску не пусцілі выбарнікаў – журналіста недзяржаўнай газеты “Віцебскі кур’ер” і прадстаўніка Віцебскага аддзялення Беларускага Хельсінскага камітэту Паўла Левінава. Абарону супраць нязваных гасцей на вахце будынку гарвыканкаму трымалі пяцёра прадстаўнікоў правапарадку на чале з намеснікам ачольніка Кастрычніцкага РАУС Аляксеем Шаховічам. Старшыня гарадскога Савету дэпутатаў Генадзь Грыцкевіч заявіў па тэлефоне, што “Кур’ер”, на яго думку, падае скажоную інфармацыю, якая ідзе ў разрэз з той, што паступае ад дзяржаўных СМІ. Таму дзверы гарсавету для журналістаў “Кур’ера” зачыненыя. На пытанне, чаму на сесію не пусцілі Паўла Левінава як выбарніка, адказаць не змог ніхто, нават намеснік ачольніка аддзелу ідэалогіі Віцебскага гарвыканкаму Андрэй Бурдо. Аказалася, ён нават не ведае, хто складае спісы запрошаных. Тым не менш, напярэдадні ў прыёмнай Генадзя Грыцкевіча сказалі, што гэтым пытаннем займаецца аддзел ідэалогіі. Міліцыя свае дзеянні каментаваць адмовілася.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international