Журналіст «Гомельскай праўды» сустрэўся з жорсткай рэальнасцю

2011 2011-10-31T11:05:28+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/milicyja-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Журналіст газеты «Гомельская праўда» трапіў у непрыемную сітуацыю — бойку з хуліганам і на сабе адчуў, як «аператыўна» рэагуе на выклікі мясцовая міліцыя (http://gp.by/section/society/34121.html)

Справа была ў дзвюх словах у наступным: карэспандэнт ехаў у тралейбусе, дзе нечакана сустрэўся з грубым парушэннем грамадскага парадку. У тралейбус зайшоў п'яны жыхар абласнога цэнтру з бутэлькай піва, які пачаў брудна лаяцца на пасажыраў, у тым ліку жанчын і дзяцей. На заўвагі хуліган не рэагаваў, і пасажыры выклікалі міліцыю. Ніякай рэакцыі ад міліцыі не паступіла, а хуліган пачаў яшчэ больш сварыцца і здзекавацца з пасажыраў. Яшчэ некалькі разоў людзі выклікалі міліцыю, але зноў жа – ніхто не з'явіўся іх абараняць. Праз 40 хвілін карэспандэнт выйшаў са сваім сябрам на патрэбным прыпынку, і хуліган тут жа завязаў з імі бойку, прычым разбіўшы людзям твары. Затым было следства і суд, і хуліган быў пакараны абмежаваннем волі.

Журналіст жа пытаецца ў артыкуле: «Што павінна было адбыцца ў тралейбусе, каб міліцыя не тое каб аператыўна, а наогул адрэагавала і навяла парадак?» І прыходзіць да высновы, што спадзявацца можна толькі на сябе. Далей аўтар артыкулу прыводзіць прыклад, як праз нейкі час пасля здарэння ехаў на тралейбусе і налічыў у раёне Прывакзальнай плошчы чатыры міліцэйскія нарады, і восем хлопцаў у камуфляжы, відаць, спецназаўцаў, якія «вымяралі ботамі плітку на ходніках і пільна ахоўвалі наш з вамі супакой».

Напэўна, такія сілы правапарадку былі сканцэнтраваныя на Прывакзальнай плошчы ў часы правядзення маўклівых акцый, калі ачаплялі плошчу перад вакзалам, і да стратэгічнага будынка прапускалі толькі пры наяўнасці квіткоў на праезд. А астатніх «падазроных» затрымлівалі, а потым давалі ім суткі арышту «за брудную лаянку».

У Гомелі – культурнай сталіцы Беларусі і СНД, наогул склалася цікавая сітуацыя з бруднай лаянкай і аператыўнай рэакцыяй на яе супрацоўнікамі міліцыі. Напрыклад, старшыня абласной арганізацыі АГП Васіль Палякоў некалькі гадоў таму нібыта ішоў па вуліцы Дакутовіч і лаяўся там матам, прычым не на нейкага чалавека, а так, сам па сабе. І гэтую лаянку пачула жанчына-сведка, прычым якая працуе ў ідэалогіі, і тут жа заявіла ў міліцыю. І праз літаральныя хвіліны «хуліган» быў затрыманы, больш таго – змешчаны ў ІЧУ.

Быў такі выпадак у жніўні 2011 года, як нібыта на вуліцы вылаяўся брудна грамадскі актывіст Ігар Случак, і гэта чуў выпадковы мінак. Праз хвіліну на месцы здарэння з'явіўся нарад, і малады чалавек быў затрыманы і змешчаны ў ізалятар, як небяспечны для грамадства злачынец.

На маўклівых акцыях пратэсту ў Гомелі міліцыянерам хапала некалькі секунд, каб «пачуць» у натоўпе некалькіх соцень чалавек брудную лаянку, вылічыць яе «аўтара» і затрымаць, з дастаўленнем у ІЧУ. Напрыклад, 3 ліпеня такіх хуліганаў назбіралася каля 30 чалавек, і ўсе яны былі пакараны судом, прычым жорстка, да 15 сутак.

Летам у Гомелі быў затрыманы грамадскі актывіст Руслан Усціменка. Як аказалася на судзе, юнак брудна лаяўся, і гэта пачуў нейкі чалавек, які тут жа паклікаў міліцыю, і тая цудоўным чынам, як джын з бутэлькі, праз секунду з'явілася, і заламаўшы актывісту рукі, імгненна даставіла яго ў аддзел, а потым – у ізалятар, на 15, а потым яшчэ на 15 сутак. І ўсе за брудную лаянку.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international