Лісты ад Зміцера Дашкевіча не даходзяць да адрасатаў

2011 2011-10-29T10:45:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/dashkevlobau230311.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Дашкевіч, Лобаў (Фота nn.by)

Дашкевіч, Лобаў (Фота nn.by)

Лісты, якія Зміцер Дашкевіч дасылаў з віцебскага СІЗА № 2, не дайшлі да сваіх адрасатаў. Усяго Зміцер Дашкевіч даслаў з СІЗА № 2 каля 50 лістоў і ніхто нічога не атрымаў. Пра гэта палітвязень паведаміў у сваім лісце да бялыніцкага журналіста Барыса Вырвіча.

Распавядае Барыс Вырвіч:

-          Мне прынеслі ліст ад Зміцера Дашкевіча, мы з ім імкнёмся рэгулярна падтрымліваць сувязі. Лістоў ад Зміцера я не атрымліваў ужо даволі працяглы час, хоць сам дасылаў рэгулярна. Высветлілася, што некаторыя мае лісты ён не атрымаў, а таксама і той факт, што ўсе лісты, якія Зміцер дасылаў з віцебскага СІЗА № 2, не дайшлі да адрасатаў. У прыватнасці, Зміцер піша: “Атрымаў Ваш ліст за 12 кастрычніка. Сам я дасылаў Вам апошні свой ліст (ён жа быў пад № 1) з Віцебскае турмы. Калі гэты ліст Вы не атрымалі, напішыце, калі ласка, пару сказаў скаргі ў пракуратуру на тое, што не атрымалі дасланы Вам ад мяне ліст з СІЗА-2. Бо я не магу гэтае вар’яцтва проста так пакінуць: даслаў каля 50 лістоў з СІЗА-2 і ніхто нічога не атрымаў! Можаце ўявіць сабе такое?! Вось чым у нас спецслужбы дзённа і ночна займаюцца…”. Безумоўна, я абавязкова падрыхтую і дашлю скаргу ў пракуратуру на гэты конт, - кажа спадар Барыс.

Па словах Барыса Вырвіча, ліст ад Зміцера Дашкевіча даволі аптымістычны. Так, Зміцер адзначае, што “тут, у цэнтры Еўропы, і сапраўды паспакайней” і выказвае спадзяванне “што атрымаецца дасядзець, адмеранае мне госпадам, без эксцэсаў.  

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international