Брэсцкі праваабаронца аштрафаваны за шэсце ў падтрымку Алеся Бяляцкага

2011 2011-10-29T10:42:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/kisliak.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабаронца Раман Кісляк

Праваабаронца Раман Кісляк

Суд Ленінскага раёна Брэста 28 кастрычніка пакараў  мясцовага праваабаронцу Рамана Кісляка штрафам памерам у 10 базавых велічынь (350 тысяч беларускіх рублёў) за парушэнне парадку правядзення масавага мерапрыемства.

Супрацоўнікі міліцыі затрымалі Кісляка 16 кастрычніка на бульвары Касманаўтаў у Брэсце падчас правядзення адзіночнага вулічнага шэсця ў падтрымку віцэ-прэзідэнта Міжнароднай федэрацыі правоў чалавека, кіраўніка закрытага ўладамі праваабарончага цэнтра "Вясна" Алеся Бяляцкага. Кісляка даставілі ў Ленінскі РАУС Брэста і склалі пратакол за правядзенне несанкцыянаванага мерапрыемства. Ноч правабаронца правёў у ізалятары часовага ўтрымання, адкуль на наступны дзень быў дастаўлены ў суд. Але яшчэ да пачатку паседжання суддзя вырашыў вярнуць на дапрацоўку ў міліцыю матэрыялы адміністратыўнай справы, палічыўшы, што складзены пратакол мае недахопы.
 
Па словах Кісляка, справа ўвогуле не павінна была разглядацца ў судзе, бо з пратаколу нельга зразумець, у чым канкрэтна ён абвінавачваецца, якую норму закона парушыў і якое несанкцыянаванае мерапрыемства праводзіў. Тым не менш на пачатку гэтага тыдня праваабаронцу выклікалі ў Ленінскі РАУС Брэста і склалі новы пратакол, з яго вынікала, што Раман Кісляк праводзіў несанкцыянаванае пікетаванне.
 
"У сённяшнім судовым пасяджэнні былі прыведзеныя пераканаўчыя доказы аб правядзенні мною адзіночнага вулічнага шэсця, на якое не трэба атрымліваць дазволу, таму што яно не з'яўляецца масавым мерапрыемствам, - кажа Раман Кісляк. - Але суд чамусьці прызнаў мяне вінаватым у тым, чаго я не рабіў. Са шкадаваннем прыходзіцца канстатаваць: любы выпадак публічнага выказвання свайго меркавання ўладамі пераследуецца, нават калі гэта не падпадае пад закон аб масавых мерапрыемствах".

 

Праваабаронца мае намер абскардзіць гэтае судовае рашэнне ў Брэсцкім абласным судзе.

 

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international