Пракуратура Мінска накіравала скаргу праваабаронцаў у суд, які будзе разглядаць справу Алеся Бяляцкага

2011 2011-10-28T14:47:23+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/prakurory.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Начальнік аддзела па наглядзе за выкананнем падатковага і мытнага заканадаўства сталічнай пракуратуры Уладзімір Сайкоўскі накіраваў скаргу гомельскіх праваабаронцаў Анатоля Паплаўнага і Леаніда Судаленкі да суддзі Першамайскага раёна Мінска Сяргея Бандарэнка, які 2 лістапада пачне разглядаць крымінальную справу ў дачыненні да Алеся Бяляцкага.

Праваабаронцы скардзіліся ў пракуратуру пасля таго, як следчая аддзелу папярэдняга расследаваньня УДФР Тацьцяна Касынкіна адмовіла ім у задавальненні асабістай парукі каб выпусціць Алеся Бяляцкага да суду пад падпіску аб нявыяздзе, нагадвае "Гомельская вясна".

Тады першы намеснік пракурора Мінска Канстанцін Кежун адказаў, што мера стрымання ў дачыненні да Алеся Бяляцкага выбрана з улікам цяжару здзейсненага злачынства і устаноўленых па справе акалічнасцяў. Праваабаронцы не пагадзіліся з старшым саветнікам юстыцыі, які ужо да суду прызнаў іх калегу злачынцам і з’вярнуліся са скаргай непасрэдна да сталічнага пракурора.

З адказу Уладзіміра Сайкоўскага выцякае, што ў дадзены час толькі суддзя можа разгледзець хадайніцтва праваабаронцаў аб змене меры стрымання падазраванаму А. Бяляцкаму, паколькі яго справа ужо знаходзіцца ў судзе. «У адпаведнасці з патрабаваннямі часткі 1 артыкула 266 КПК Рэспублікі Беларусь накіроўваюцца звароты Паплаўнага А.В. і Судаленка Л.Л. па крымінальнай справе № 11081100188 па абвінавачванні Бяляцкага А.В.», - такі адказ атрымалі праваабаронцы на сваю скаргу пракурору Мінска.

Анатоль Паплаўны і Леанід Судаленка, якія маюць намер прысутнічаць у судзе над іх калегам заявілі, што будуць ставіць пытанне аб асабістай паруцы пра змену меры стрымання А. Бяляцкаму пад падпіску аб нявыездзе непасрэдна перад суддзёй. Акрамя таго, праваабаронцы будуць прасіць суд даць прававую ацэнку высноў першага намесніка пракурора Мінска Канстанціна Кежуна, які да суду назваў А. Бяляцкага злачынцам.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international