Баранавічы: акцыя ў падтрымку палітзняволеных

2011 2011-10-28T13:12:40+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/baranavichy-28.10.11a.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Напярэдадні суда над кіраўніком Праваабарончага цэнтра “Вясна” Алесем Бяляцкім у Баранавічах 28 кастрычніка адбылася інфармацыйная акцыя ў падтрымку палітычных зняволеных у Беларусі.

У акцыі прынялі ўдзел мясцовыя праваабаронцы і грамадскія актывісты.

Нагадаем, што гарадскія ўлады з ліпеня забараняюць усе масавыя грамадска-палітычныя мерапрыемствы дэмакратычных актывістаў. Таму сёння валанцёры і праваабаронцы хадзілі па горадзе і раздавалі грамадзянам улёткі з інфармацыяй пра дзейнасць “Вясны” і кіраўніка арганізацыі Алеся Бяляцкага.



Актывісты ахвотна тлумачылі людзям пра абставіны турэмнага зняволення і суда над праваабаронцам, які пачнецца 2 лістапада ў Менску. Таксама на інфармацыйныя тумбы ляпілі ўлёткі з патрабаваннем свабоды Мікалаю Статкевічу, Андрэю Саннікаву, Алесю Бяляцкаму, Паўлу Севярынцу і іншым палітыным зняволеным. На знак міжнароднай салідарнасці ніагадалі гараджанам і пра асуджаную да зняволення ва Украіне Юлію Цімашэнка.

Затрыманняў ці іншых непрыемных інцыдэнтаў падчас акцыі не было.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international