За права правесці пікет у падтрымку Алеся Бяляцкага зноў давядзецца судзіцца

2011 2011-10-28T12:50:23+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/svecik.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Леанід Свецік

Леанід Свецік

На 10 лістапада прызначаны разгляд касацыйнай скаргі Леаніда Свеціка ў Віцебскім абласным судзе. Праваабаронца спрабуе абскардзіць пастанову Чыгуначнага райсуду аб правамоцнасці адмовы ў правядзенні пікету ў  падтрымку Алеся Бяляцкага.

Нагадаем, 7 кастрычніка суд Чыгуначнага раёну Віцебску не задаволіў патрабаванне Леаніда Свеціка пра адмену рашэння кіраўніка Чыгуначнай раённай адміністрацыі Юрыя Маскалёва, які забараніў праваабаронцу зладзіць пікет. Праваабаронца не пагадзіўся з пастановай суддзі Рамана Дзягоды і абскардзіў яе ў абласным судзе.

Правесці пікет у падтрымку Алеся Бяляцкага планавалася яшчэ 6 жніўня. Леанід Свецік падаў заяўку ў адміністрацыю Чыгуначнага раёну на правядзенне пікету, каб падзяліцца з жыхарамі гораду інфармацыяй пра тое, як у краіне выконваюцца правы чалавека. У прыватнасці, ён хацеў прыцягнуць увагу гараджанаў  да факту затрымання і змяшчэння пад варту кіраўніка Праваабарончага цэнтру “Вясна”.

Паводле Леаніда Свеціка, ён хацеў правесці пікет у месцы, афіцыйна вызначаным уладамі  для правядзеньня масавых мерапрыемстваў, – у Парку культуры і адпачынку чыгуначнікаў.  Аднак правядзенне акцыі  раённыя  ўлады забаранілі,  спаслаўшыся на рашэнне Віцебскага гарвыканкаму № 881 ад 10 ліпеня 2009 г. Згодна з гэтым рашэннем, асоба, якая хоча зладзіць масавае мерапрыемства, для атрымання дазволу  мусіць папярэдне заключыць дамовы з Упраўленнем унутраных спраў, гарадской цэнтральнай паліклінікай і ЖКГ. На практыцы згаданыя службы адмаўляюцца заключаць дамовы без ужо атрыманага ад раённых уладаў  дазволу на акцыі.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international