Сябры ТБМ у Сьветлагорску праводзяць збор дабраахвотных ахвяраваньняў для актывісткі Натальлі Бордак, якая не мае працы

2006 2006-06-23T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Пра гэта паведаміла прэс-служба Асамблеі НДА.
Збор дабраахвотных ахвяраваньняў для Натальлі Бордак праводзяць сябры грамадзкага аб’яднаньня “Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны” ў Сьветлагорскім раёне (Гомельская вобласьць). Жанчына, на ўтрыманьні якой – сын школьнік і дачка-студэнтка, у выніку ўдзелу ў сёлетней выбарчай кампаніі засталася бяз працы. Ініцыятар збору сродкаў – Віктар Ахрамчук, старшыня суполкі ТБМ, у якую ўваходзіць Н. Бордак. “Усе, да каго звяртаюся, пагаджаюцца зрабіць унёсак. Здаюць, хто колькі можа – хто па 5 тысячаў, хто па 30; усе распісваюцца ў ведамасьці. Гэтыя сродкі дапамогуць Натальлі, пакуль яна шукае новую працу“ – кажа В. Ахрамчук.
Натальля Бордак працавала псыхолягам у Сьветлагорскім цэнтры сацыяльнага абслугоўваньня насельніцтва, які падпарадкоўваецца раённаму выканаўчаму камітэту. Работнікаў бюджэтных установаў у пачатку выбараў папярэдзілі: яны “атрымліваюць заробак ад дзяржавы, і павінны падтрымліваць палітыку дзяржавы”. Але Н. Бордак зьбірала подпісы за вылучэньне А. Мілінкевіча – кандыдата ад дэмакратычных сілаў, а затым удзельнічала ў агітацыі за яго.
Дадало праблемаў Н.Бордак і тое, што, на думку ўладаў, падчас збору подпісаў за А.Мілінкевіча актывістка парушыла рашэньне выканкаму аб забароне разьмяшчаць агітацыйныя матэрыялы “ў непрызначаных месцах”, паколькі напрацягу некалькіх хвлінаў побач зь ёй стаяў плякат кандыдата ў прэзыдэнты. Пасьля гэтага Н. Бордак была вымушаная звольніцца зь дзяржаўнай установы. У цэнтры занятасьці, дзе яна цяпер знаходзіцца на ўліку як беспрацоўная, жанчыне пакуль прапаноўвалі толькі працу ў 12 кілямэтрах ад гораду, аднак яна ня можа ездзіць так далёка з-за таго, што мае малога сына.
Сябры ТБМ у Сьветлагорску ведаюць, што ўсім пацярпелым у час выбараў аказваецца падтрымка дэмакратычных сілаў краіны, але вырашылі выказаць і сваю прыватную салідарнасьць.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international