Павел Левінаў праз суд дамогся добраўпарадкавання ў двары

2011 2011-10-28T11:08:42+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/viciebski_dvor-3.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
У двары дома 43-1 па Маскоўскім праспекце ў Віцебску

У двары дома 43-1 па Маскоўскім праспекце ў Віцебску

Па сутнасці, вырашэннем гэткага пытання павінны былі б займацца гарадскія дэпутаты. Але добраўпарадкаванне дваравой тэрыторыі каля дома 43-1 па Маскоўскім праспекце сталася такой даўняй праблемай для ЖРЭТ Першамайскага раёну, што займацца ёй давялося  віцебскаму праваабаронцу. Справа зрушылася з месца толькі пасля неаднаразовых зваротаў у суд.

Занядбаны стан дваровай тэрыторыі прыцягнуў увагу Паўла Левінава яшчэ летась, і ў снежні 2010 году ён падаў пазоў у суд супраць ЖРЭТ Першамайскага раёну – менавіта гэтая арганізацыя адказвае за стан і наяўнасць дзіцячых пляцовак, лавачак, кантэйнераў для смецця і гэтак далей. Жыхары дому  43-1 па Маскоўскім праспекце мусілі без гэтага ўсяго абыходзіцца, і суд пагадзіўся з патрабаваннямі праваабаронцы - абавязаў згаданае дзяржаўнае прадпрыемства заняцца добраўпарадкаваннем двара. Былі вызначыныя і тэрміны: правесці добраўпарадкаванне, і заасфальтаваць тэрыторыю пад кантэйнерную пляцоўку для смецця і аўтастаянку ЖРЭТ павінен быў да 1 жніўня 2011 г.

Аднак адведзены судом час прамінуў, а ў двары нічога не мянялася. Павел Левінаў мусіў зноў звярнуцца ў суд. Суддзя суду Першамайскага раёну Віцебску Валянціна Кісьмярошкіна ўстанавіла, што дзяржпрадпрыемтсва не выканала ў належны тэрмін судовую пастанову, і пакарала ЖРЭТ штрафам, спагнаўшы 350 тысяч рублёў.

“Ці папоўнілі ўжо гэтыя грошы бюджэт дзяржавы - невядома. Але галоўны вынік ёсць: адказнае за добраўпарадкаваньне двара прадпрыемства нарэшце правяло ўсе патрэбныя работы”, паведамляе мясцовы праваабарончы сайт “Віцебская вясна”.

Некалькі соцень жыхароў бліжэйшых дамоў цяпер задаволеныя. Для іншых настойлівасць Паўла  Левінава можа стацца ўзорам, каб дамагчыся парадку і ў сваім двары. Праваабаронца гатовы дапамагчы юрыдычнай кансультацыяй усім ахвотным.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international