Алесю Бяляцкаму не даюць сустрэцца з жонкай

2011 2011-10-28T11:05:44+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

У пачатку наступнага тыдня пачнецца судовы працэс па справе правабаронца Алеся Бяляцкага.

Жонка палітвязня Наталля паведаміла, што сёння яна атрымала адмоўны адказ на яе ліст з просьбай аб спатканні з мужам да пачатку працэса: 

- Я пісала заяву на імя суддзі, сёння атрымала ліст з адмовай. Я хацела папрасіць дазвол на спатканне з мужам, не дазволілі. 

Еўрадэпутат Марэк Мігальскі паведаміў, што ад імя Еўрапарламента ніхто не збіраецца на суд над Бяляцкім па той прычыне, што хучэй за ўсё беларускія ўлады не пусцяць яго ў Беларусь, затое ў еўрапейскіх структурах будуць пільна сачыць за гэтым працэсам:

- Я магу сказаць, што буду сачыць за гэтым пытаннем і буду інфармаваць сваіх калегаў у Еўрапарламенце аб тым, як адбываецца гэты працэс, ці захоўваюцца асноўныя, мінімальныя стандарты судовага разбіральніцтва. Наколькі я ведаю, там не будзе ніводнага назіральніка з Еўрапейскага парламента па адзінай простай прычыне, ён не быў бы ўпушчаны ў Беларусь, як мяне не ўпусцілі некалькі тыдняў таму. Але будзем назіраць, таксама вельмі просім журналістаў аб інфармаванні, каб мы маглі агучыць гэта на форуме Еўрапейскага парламента.  

Алесь Бяляцкі быў затрыманы ў пачатку жніўня па абвінавачанні ў нявыплаце падаткаў у асабліва буйным памеры. Да затрымання яго спрычынілася Польшча, выдаўшы Беларусі банкаўскую інфармацыю пра кіраўніка праваабарончага цэнтру "Вясна".

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international