У Малчанава прайшоў другі ператрус за суткі

2011 2011-10-27T19:12:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/milicyja2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

27 кастрычніка да шасці вечара працягваўся другі за суткі ператрус у доме Аляксандра Малчанава. Першы міліцыянты правялі ноччу, адразу пасля затрымання былога палітвязня. А другі, санкцыянаваны пракурорам, праводзіўся ўжо пасля таго, як Барысаўскі суд  вынес рашэнне аб дзесяці сутках арышту для Аляксандра.

Як паведаміла мама Аляксандра Галіна Андрэеўна Малчанава, «зноў перавярнулі ў доме ўсё. Што шукалі, зусім не зразумела. Забралі паштоўкі салідарнасці, якія Сашы дасылалі ў турму. Больш нічога. Кампутар яны забралі яшчэ ноччу».

Галіне Андрэеўне больш за семдзесят гадоў, яна пакутуе цяжкім захворваннем, акрамя таго, у яе праблемы з сэрцам. Зараз яна вельмі ўсхваляваная падзеямі, што адбыліся за апошнія суткі. Таму дзеянні міліцыі можна расцэньваць як наўмысны ціск на жанчыну.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international