У Слоніме аштрафавалі Івана Шэгу

2011 2011-10-27T18:57:41+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/shega.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Іван Шэга

Іван Шэга

27 кастрычніка кіраўніка слонімскай суполкі БНФ Іван Шэгу выклікалі ў аддзяленне ДАІ Слонімскага РАУС, дзе аштрафавалі на 35 тысяч беларускіх рублёў за тое, што ён нібыта 8 кастрычніка, едучы са Слоніма ў Менск, размаўляў па мабільным тэлефоне.

Нагадаем, што раніцай 8 кастрычніка па дарозе са Слоніма на Менск Іван Шэга быў затрыманы супрацоўнікамі ДАІ Карэліцкага РАУС. Спадар Шэга планаваў паехаць у Менск на прыватнай маршрутцы, але гаспадару маршруткі загадалі яго не браць. Тады Іван Шэга паехаў на ўласным аўто. Пасля затрымання даішнікі пратрымалі яго тры гадзіны і адпусцілі, не прад’явіўшы ніякіх абвінавачанняў.

Вярнуўшыся ў Слонім, Іван Шэга напісаў скаргу ў Карэліцкую пракуратуру на супрацоўнікаў ДАІ. Адказу з пракуратуры ён так і не атрамаў, затое атрымаў штраф ад супрацоўнікаў Слонімскага ДАІ, бо ўсе дакументы з Карэліцкага ДАІ перадалі ў Слонім. Знайшлося і абвінавачванне: аказалася, што па дарозе сябра БНФ размаўляў па мабільным тэлефоне.  

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international