У Гомелі Іллю Міронава асудзілі таемна

2011 2011-10-27T18:48:56+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/siza.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У судзе Савецкага раёна Гомеля 27 кастрычніка адбылося судовае паседжанне па адміністратыўнай справе Іллі Міронава, актывіста супольнасці «Рэвалюцыя праз сацыяльныя сеткі», затрыманага вечарам 26 кастрычніка. Адметнасць суда была ў тым, што нікога, нават маці актывіста, не пусцілі на паседжанне. Больш таго, міліцыянеры на вахце ўвесь час падманвалі сяброў, якія прыйшлі ў суд падтрымаць Іллю: казалі, што паседжанне адбудзецца заўтра, потым – што яно ўжо адбылося. Яны абяцалі прапусціць на паседжанне маці, і ўсё даводзілі ёй, што «вось-вось, пачакайце, зараз вас прапусцім». У выніку на суд ніхто не трапіў.

Іллю асудзілі на 10 сутак арышту па артыкуле 23.34 КаАП (парушэнне парадку правядзення масавага мерапрыемства). Яго абвінавацілі ў падрыхтоўцы Народнага сходу, які мае адбыцца 12 лістапада. Быццам у справе ёсць нейкія жанчыны-сведкі, якія бачылі, як Міронаў распаўсюджваў улёткі.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international