Самавольства гарадзенскіх судовых “законнікаў”

2011 2011-10-27T18:32:24+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/sudovy-vykanauca.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Гародні працягваецца жорсткі ціск на ўдзельнікаў акцый маўклівых пратэстаў. Часам формы гэтага ціску набываюць надзвычай абсурдны характар, які не ўкладваецца проста ў логіку судовага пераследу.

Так, да Міхаіла Васільева, удзельніка акцыі маўклівага пратэсту, якая праходзіла ў Гародні 3-га ліпеня, без папярэджання 19-га кастрычніка ўварваліся ў дом судовыя выканаўцы і сталі забіраць маёмасць. Растлумачылі яны гэта тым, што Міхаіл Васільеў не выплаціў штраф, накладзены на яго за ўдзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве суддзёй Ленінскага раённага суду Гародні Дзмітрыем Кедалем. Прытым “прадстаўнікі закону” не паказалі аніякіх дакументаў, якія б пацвярджалі іх паўнамоцтвы, а проста хапалі тое, што маглі хутка вынесці. Спачатку яны паспрабавалі вынесці лядоўню. Але зразумеўшы, што гэта для іх зацяжка, абмежаваліся кампутарнай тэхнікай.

Патрабаванні Васільева пакінуць яму хоць якую паперу пра канфіскаванае таксама былі ігнараваныя, як і тлумачэнні, што аштрафаваны сам шукаў мажлівасці сустрэцца з судовым выканаўцам, каб высветліць, як ён можа часткамі выплочваць штраф. Тады яму адказалі, што менавіта той выканаўца ў адпачынку.

 

На гэтым абсурд не скончыўся. Калі Міхаіл Васільеў аплаціў штраф і пайшоў забіраць сваю маёмасць, яму паведамілі, што на яго нібыта накладзены яшчэ адна кара, без яго ўдзелу і няведама за што. 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international