Уладзіміра Лемеша дапыталі па справе пра падпал Дома правасуддзя

2011 2011-10-27T14:43:45+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/liemiesh.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Уладзімір Лемеш

Уладзімір Лемеш

На пачатку тыдня, 24 кастрычніка, ў Салігорску быў дапытаны моладзевы актывіст грамадскай кампаніі “Еўрапейская Беларусь” Уладзімір Лемеш. Допыт адбываўся ў межах крымінальнай справы пра падпал Дома правасуддзя.

Па словах маладзёна, гэта ўжо другі допыт яго ў якасці сведкі па гэтай справе. Першы адбыўся ў Менску некалькі месяцаў назад.

- Салігорскія міліцыянты пачалі мяне расшукваць яшчэ ў мінулую пятніцу, прыходзілі да бацькоў. Дзіўным чынам гэтая іх актыўнасць супала са стартам новай хвалі штодзённых акцый Салідарнасці з палітзняволеннымі, распачатай “Еўрапейскай Беларуссю”, -  кажа Уладзімір Лемеш. - Новы допыт быў толькі фармальнасцю, бо на тыя ж пытанні я ўжо даваў адказы следству раней.

Варта адзначыць, што дапытваў маладзёна супрацоўнік Салігорскага РАУС Салавей, якога міліцэйскае начальства стала прыцягвае да пераследу мясцовых моладзевых актывістаў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства