У Магілёве рашэньнем абласнога суда 20 чэрвеня ліквідаванае ГА "Кола сяброў"

2006 2006-06-22T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Як паведаміла прэс-служба Асамблеі НДА, вядомае далёка за межамі рэгіёну ГА “Кола сяброў” 20 чэрвеня было ліквідаванае рашэньнем судзьдзі Абласнога суда Людмілы Халадцовай. Рашэньне было вынесенае на падставе зыску да гэтага грамадзкага аб’яднаньня з боку Абласнога ўпраўленьня юстыцыі, падтрыманага таксама пракуратурай. Абедзьве інстанцыі абвінавацілі грамадзкае аб’яднаньне ў парушэньнях свайго ж статуту, а таксама некаторых палажэньняў заканадаўства. Заслухаўшы аргумэнты загадчыцы аддзела рэгістрацыі грамадзкіх аб’яднаньняў абласнога ўпраўленьня юстыцыі Аліны Хмяльніцкай і тлумачэньні дырэктара “Кола сяброў” Алеся Асіпцова, а таксама апытаўшы сьведкаў, суд прыйшоў да высновы аб тым, што арганізацыю трэба ліквідаваць.
Рашэньне гэтае ня сталася нечаканасьцю ні для саміх сябраў аб’яднаньня, ні для прысутных у судовай залі прадстаўнікоў мясцовых грамадзка-палітычных арганізацыяў.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international