“Паляваньне” на палітвязьня па-барысаўску

2011 2011-10-27T11:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/malchanaua.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Аляксандр Малчанаў

Аляксандр Малчанаў

На палітвязьня Аляксандра Малчанава, памілаванага 14 верасьня, барысаўскія сілавікі распачалі сапраўднае паляваньне; верагодна незалежны характар і няскоранасьць актывіста замінаюць праваахоўнікам спакойна змагацца са злачыннасьцю ў раёне.

Пачалося ўсё раніцай 30 верасьня, калі да Аляксандра Малчанава, які жыве ў прыватным доме разам з маці, прыйшлі супрацоўнікі міліцыі. Прад’явілі санкцыю пракурора, у якой было пазначана, што быццам бы ў Малчанава захоўваецца зброя. Аглядзелі хату, але нічога не знайшлі.

Праз некалькі дзён сітуацыя паўтарылася, толькі цяпер міліцыянты сталі дзейнічаць больш нахабна: прыйшлі ўначы, без позвы і нават без панятых і пасьля пагроз ізноў правялі ператрус.

Кульмінацыя перасьледу наступіла пасьля апоўначы 26 кастрычніка. Аляксандр Малчанаў збіраўся загнаць свій аўтамабіль у гараж. Але пакуль адчыняў вароты – машыну заблакавалі тры міліцэйскія аўтамабілі. Палітвязьня груба кінулі на падлогу і заявілі, што будуць даглядаць аўтамабіль, маўляў, ёсьць зьвесткі што Аляксандр хавае недзе забароненую нацыянальную сімволіку. Як паведаміла праваабаронцам маці палітвязьня Галіна Андрэеўна, ператрус таксама правялі ў доме, быў канфіскаваны кампутар, а Малчанава затрымалі нібыта за непадпарадкаваньне і адвезлі ў Барысаўскі РАУС. Магчыма сёньня адбудзецца суд.

Усю ноч жанчына тэлефанавала ў міліцыю, каб даведацца, дзе сын. Нейкі міліцыянт увесь час сьмяяўся з яе, інфармацыі не даваў. У восем гадзін раніцы на чарговы званок ён жа адказаў, што Аляксандра павязуць у суд, і кінуў трубку. Пакуль застаецца невядомым і час судовага паседжаньня, і прычыны затрыманьня Аляксандра Малчанава. Высветлілася толькі, што судзіць яго будзе суддзя Барысаўскага раённага суда, цёзка па прозвішчы Сашы, Малчанава.


Нагадаем, Аляксандар Малчанаў за ўдзел у падзеях 19 сьнежня 2010 году быў асуджаны на 3 гады пазбаўленьня волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Адбываў пакараньне ў Магілёве. 14 верасьня вызвалены паводле ўказу Лукашэнкі аб памілаваньні.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international