viasna on patreon

Затрыманьні на Кастрычніцкай плошчы становяцца больш жорсткімі

2011 2011-10-26T20:37:55+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/20011.10.26.akcia.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Ленінскі РУУС Менска былі дастаўленыя чатыры ўдзельнікі чарговай акцыі салідарнасьці з палітвязьнямі, якая так і не пасьпела адбыцца на Кастрычніцкай плошчы сталіцы 26 кастрычніка.

Трох удзельнікаў акцыі  Сяргея Лучкова, Мікіту Каваленку, Аляксандра Вялітчанку жорстка затрымалі на супрацьлеглым баку Кастрычніцкай плошчы, каля трыбун. Іх даставілі ў Ленінскі РАУС Мінска.

Асобна быў затрыманы прадпрымальнік Андрэй Кабанаў. Яго выпусьцілі з аддзялення міліцыі.

За чатыры дні штодзённых акцый, арганізаваных кампаніяй “Еўрапейская Беларусь” было затрымана каля 10 чалавек, восем з іх асуджана.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства