Суд аштрафаваў Івана Бедку на 40 базавых велічынь

2011 2011-10-26T15:35:35+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/bedka-sud.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Іван Бедка ў судзе Слонімскага раёна

Іван Бедка ў судзе Слонімскага раёна

Сёння, 26 кастрычніка, у судзе Слонімскага раёна, адбыўся суд над кіраўніком слонімскай суполкі БХД Іванам Бедкам, які прымаў удзел у Народнымі сходзе.

Позву ў суд Іван Бедка атрымаў яшчэ на мінулым тыдні. Судзіць слонімскага актывіста павінна была суддзя Жанна Салавей, але яна катэгарычна адмовілася. Таму суд над “грамадскім парушальнікам” вёў суддзя Іван Ластоўскі. Сведкамі збоку абвінаваўцы выступалі загадчык ідэалагічнага аддзелу Слонімскага райвыканкама Ігар Лапікаў і супрацоўнік Слонімскага РАУС Уладзімір Ярашэвіч.

Пасля некалькіх перапынкаў суддзя Ластоўскі абвясціў прысуд: паводле артыкула 23.34 Кодэкса аб адміністратыўных правапарушэннях Іван Бедка аштрафаваны на 40 базавых велічынь.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international