У Магілёве дапыталі Уладзіміра Шанцава

2011 2011-10-26T11:13:07+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/supracounik_milicyji.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

25 кастрычніка кіраўніка магілёўскай абланой арганізацыі Аб’яднанай Грамадзянскай партыі Уладзіміра Шанцава дапыталі ў Ленінскім РАУСе Магілёва. Нагодай для гэтага стаў ягоны ўдзел у арганізацыі і правядзенні ў горадзе 8 кастрычніка Народнага схода.

Допыт вёў старэйшы лейтэнант Загорскі.

Уладзімір Шанцаў адзначае, што цягам двух гадзінаў ён адказаў на безліч пытанняў.

“Перад міліцыянтам ляжала падрыхтаваная апытанка. Усе пытанні былі па законе аб мясцовых і рэспубліканскіх сходах. Мяне пыталі пра тое, хто дазволіў праводзіць сход. Хто палічыў, што сабраных подпісаў дастаткова для такога мерапрыемства. Чаму не рэгістравалі прысутных. Як адрознівалі прысутных мясцовых жыхароў ад непаўнагадовых і жыхароў іншых раёнаў. Напрыканцы размовы спадар загорскі запатрабаваў у мяне пратаколы паседжанняў сходу”, - гаворыць Уладзімір Шанцаў.

Кіраўнік абласной арганізацыі АГП лічыць, што “міліцыя шукае магчымасць прыцягнуць да адказнасці тых, хто прыйшоў ратаваць краіну ад гуманітарнай катастрофы, а не тых, хто гэтую катастрофу дапусціў”.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international