Вешаць сцягі дагары нагамі можна. А фатаграфаваць гэта – не?

2011 2011-10-26T10:59:08+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/sciah_na_prakyratury.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Дзяржсцяг над буданкам пракуратуры ў Глыбокім. Фота westki.info

Дзяржсцяг над буданкам пракуратуры ў Глыбокім. Фота westki.info

На будынку  раённай пракуратуры ў Глыбокім дзяржаўны сцяг павесілі дагары нагамі. Пару тыдняў таму такім самым чынам вывешаны сцяг лунаў над райвыканкамам. Што цікава: калі незалежны журналіст Зміцер Лупач захацеў сфатаграфаваць гэткую з’яву, то міліцыянт-ахоўнік, выскачыўшы з будынка, заявіў, што “здымаць дзяржаўныя аб’екты забаронена”.

На незалежным сайце www.westki.info  з’явіўся фотаздымак, зроблены 23 кастрычніка: дзяржаўны сцяг над буданкам пракуратуры вывешаны дагары нагамі. А ў кароткім подпісе – такая выснова: “Можа, пракуратура і з законамі абыходзіцца гэтак жа, як і з дзяржаўнай сімволікай?”

На праваабарончым сайце “Віцебская вясна” гэты факт кваліфікуецца як абраза дзяржаўнай сімволікі. На думку віцебскіх праваабаронцаў, супрацоўнікаў Глыбоцкай пракуратуры  трэба прыцягнуць  да адміністратыўнай, а то і да крымінальнай  адказнасці. Бо дзеянні адказных асобаў “падпадаюць пад  артыкул 23.85 КаАП “Незаконныя дзеянні ў адносінах да дзяржаўных сімваляаў Рэспублікі Беларусь”. Наогул жа, зняслаўленне дзяржаўнага сцягу - гэта злачынства, прадугледжанае артыкулам 370 Крымінальнага кодэксу.

За здзяйсненне такога злачынства караюць грамадскімі работамі, штрафам або папраўчымі работамі на тэрмін да двух гадоў, арыштам на тэрмін да трох месяцаў, або абмежаваннем волі на тэрмін да аднаго году. Ці запатрабуе пракурор Глыбоцкага раёну праз суд такой кары для сваіх супрацоўнікоў або для сябе самога?”

Паказальна, што сцягі ня ўмеюць вывешваць не толькі ў пракуратуры, але і ў Глыбоцкім райвыканкаме. Пра гэта распавёў незалежны журналіст Зміцер Лупач:

“10 кастрычніка над нашым “белым домам” луналі тры сцягі: сцяг Віцебскай вобласці, дзяржаўны сцяг і сцяг Глыбоцкага раёна. Апошні – дагары нагамі. Я сфатаграфаваў гэта на памяць – раптам давядзецца паказаць у ідэалагічным аддзеле. Але з будынка выскачыў міліцыянт-ахоўнік, запатрабаваў, каб я выдаліў здымкі, бо нібыта райвыканкам здымаць забаронена”.

Журналіст патлумачыў ахоўніку, што менавіта прыцягнула ягоную ўвагу. Сцяг над райвыканкамам  перавесілі. Але з пракуратурай, відаць, досведам не падзяліліся.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international