Фядыніч аштрафаваны за Народны сход

2011 2011-10-26T08:51:52+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Старшыня Прафсаюзу радыёэлектроннай прамысловасьці (РЭП) Генадзь Фядыніч быў сёньня ў Нацыянальным аэрапорце Менску зьняты з авіярэйсу і дастаўлены ў суд Савецкага раёну сталіцы. Прафсаюзны лідэр накіроўваўся ў Прагу на пасяджэньне цэнтральнага камітэту Міжнароднай фэдэрацыі мэталургаў.

Фядыніча абвінавацілі ў арганізацыі 8 кастрычніка несанкцыянаванага масавага мерапрыемства (Народнага сходу). Яго даставілі ў РУУС Савецкага раёну, а затым завезьлі ў суд.

Генадзь Фядыніч быў аштрафаваны на 40 базавых велічыняў (1 млн. 400 тыс рублёў). Яго судзіў той самы судзьдзя Карыл Полулех, які нядаўна аштрафаваў яшчэ аднаго арганізатара Народнага сходу Віктара Івашкевіча на тыя самыя 40 базавых велічыняў.

Пасьля суду Генадзь Фядыніч паведаміў Свабодзе.

«Прысудзілі штраф у 40 базавых. Адвакаты спыталі, чаму ж забіралі яго 8-га, а забралі толькі 25-га. Судзьдзя пайшоў на відавочнае парушэньне. Міліцыянэры, якія былі сьведкамі, блыталіся. Такое ўражаньне, што ўсё было падрыхтаванае. Ну нічога – будзем абскарджваць.  Але цікава, што ўжо міліцыянэры ведаюць, што для правядзеньня народных сходаў трэба зьбіраць 10% подпісаў жыхароў. Гэта таксама добры вынік нашай працы».

На пытаньне чаму ўлады цягнулі з затрыманьнем і зрабілі скандал, затрымаўшы яго, калі ён меўся ляцець у Прагу на прафсаюзную канфэрэнцыю, Фядыніч адказаў:

«Безумоўна, яны вылічылі прозьвішча па квітку. Мяне затрымлівалі тры чалавекі, калі я ўжо прайшоў кантроль у аэрапорце. Затрымлівалі даволі груба. Мэта была, відаць, зрабіць на мяне маральны ціск, маўляў, табе трэба ехаць, а мы вось так зробім. Я нядаўна быў па прафсаюзнай справе ў Вільні, дык там таксама цягнік затрымалі на паўгадзіны. Думалі, пускаць ці не пускаць».

Генадзь Фядыніч паведаміў таксама, што ў сераду Міжнародная фэдэрацыя мэталюргаў, якая запрашала яго на канфэрэнцыю ў Прагу, выступіць з адмысловай заявай з нагоды затрыманьня беларускага прафсаюзнага дзеяча.

Фэдэрацыя прадстаўляе інтарэсы 25 мільёнаў працаўнікоў з 200 прафсаюзных арганізацый у 100 краінах сьвету

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international